BE RU EN

Расейцы захапілі Светладарск

  • 24.05.2022, 16:46

Яны ходзяць групамі па пяць чалавек і правяраюць дакументы.

Кіраўнік Светладарскай ВГА Сяргей Гошка заявіў, што расейскія войскі ўвайшлі ў гэты ўкраінскі горад. Пра гэта ён расказаў «Вільному радыё».

«Цяпер вывешваюць сваю анучу (расейскі сцяг, - рэд.) на адміністрацыйным будынку», - сказаў Гошка.

Ён зазначыў, што рашысты ўжо ходзяць па вуліцах і правяраюць у людзей дакументы.

«Мясцовае насельніцтва, з якім я маю стасункі, кажа, што вялікай прысутнасці іх не бачыць. Ёсць пэўныя групы ў колькасці па 5 чалавек», – адзначае начальнік Светладарскай ВГА.

Апошнія навіны