BE RU EN

Кіраўнік украінскай выведкі расказаў, калі скончыцца актыўная фаза вайны

  • 24.05.2022, 12:37

Названая дата пераломнага моманту.

Кіраўнік Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў сцвярджае, што актыўная фаза вайны з Расеяй павінна значна скараціцца да канца года.

Аб гэтым Буданаў сказаў у інтэрв'ю для "Украінскай праўды".

"Актыўная фаза - гэта актыўнае вядзенне баявых дзеянняў. Гэта баталіі прыкладна таго ўзроўню, што адбываюцца цяпер, калі з рук у рукі пераходзяць цэлыя населеныя пункты. Гэта актыўная фаза павінна значна скараціцца да канца года. Яна звядзецца амаль да нуля", - заявіў ён.

Са слоў Буданава, да жніўня колькасць узбраення, якое пастаўляецца ва Украіну, набудзе значныя колькасці.

"Першае - гэтае паступленне ўзбраення ў краіну, другое - засваенне гэтых узбраенняў і толькі на трэцім этапе - пачатак яго выкарыстання. Гэта ўсё займае пэўны прамежак часу. Таму, на жаль, да жніўня колькасці ўзбраення, якое неабходна войскам, у значных колькасцях не будзе. Са жніўня гэта ўсё ўжо будзе знаходзіцца ў вайсковых часцях і актыўна пачне выкарыстоўвацца ў баявых дзеяннях. Менавіта таму пачнецца пераломны момант. Таму што зараз нам катастрафічна не стае цяжкага ўзбраення", - дадаў кіраўнік ГУР.

Апошнія навіны