BE RU EN

Электрычка да смерці пераехала сям'ю пад Менскам

  • 24.05.2022, 12:33

Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары ў панядзелак.

Як паведамляе Следчы камітэт, на прыпыначным пункце Ратамка пад Менскам электрацягнік збіў маладую сям'ю з дзіцем.

Паводле папярэдніх звестак, а 22 гадзін 32-гадовы мужчына і ягоная 22-гадовая цяжарная жонка з вазком, у якім знаходзілася дзіця, перабягалі рэйкі на забараняльны гукавы і светлавы сігнал сігналізацыі.

У выніку сутыкнення на месцы памерлі мужчына і дзіця. Жанчына была дастаўленая ў лякарню. Нягледзячы на намаганні лекараў, яна памерла сёння раніцай.

На месцы працавала следча-аператыўная група. Распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 314 («Парушэнне правіл бяспекі руху або эксплуатацыі чыгуначнага транспарту асобай, абавязанай выконваць гэтыя правілы ў сілу выкананай працы або займанай пасады, што пацягнула з неасцярожнасці смерць дзвюх ці больш асоб») Крымінальнага кодэкса.

Апошнія навіны