BE RU EN

Нелегалы, якія прарываюцца з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу, пераплылі Буг

  • 24.05.2022, 12:12

Зарэгістравана 28 спроб парушэння польскай мяжы.

Пяцёра мігрантаў з Емена пераплылі Буг, па якім праходзіць мяжа паміж Беларуссю і Польшчай. Пра гэта паведамляе Памежная ахова Польшчы.

Усяго за 23 траўня было зарэгістравана 28 спроб парушэння мяжы, у тым ліку грамадзянамі Гвінеі і Кот Д’Івуара.

На адцінку заставы ў Дубічах-Царкоўных замежнікі перакінулі дошкі праз драцяную загароду і перайшлі мяжу. Былі затрыманыя.

Апошнія навіны