BE RU EN

Амбасадар Ізраіля пакіне Беларусь раней часу

  • 24.05.2022, 11:19

Замест яго прадстаўляць інтарэсы Ізраіля будзе часовы павераны.

Амбасадар Ізраіля ў Беларусі Алекс Гольдман-Шайман пакіне краіну раней за тэрмін заканчэння сваёй місіі, паведамляе «Наша ніва» са спасылкай на свае крыніцы.

Замест яго прадстаўляць інтарэсы Ізраіля будзе часовы павераны.

Паведамляецца, што ад'езд Алекса Гольдмана-Шаймана не звязаны з палітычнымі прычынамі. Ён зойме пасаду генеральнага консула ў іншай краіне. Перавод будзе зроблены на асабістую просьбу дыпламата. Адной з прычын можа быць адсутнасць магчымасцяў для навучання дзяцей пасла ў Менску.

Апошнія навіны