BE RU EN

У Гомелі кіроўца з крыкам высадзіў дзяцей з аўтобуса

  • 24.05.2022, 10:47

Відэафакт.

У Гомелі кіроўца высадзіў дзяцей з аўтобуса, піша «Флагшток».

Аб інцыдэнце, які адбыўся 23 траўня, распавялі гомельцы: кіроўца высадзіў з аўтобуса на прыпынку "Лугавая" блізу шасці дзяцей.

Са слоў відавочцаў, у школьнікаў не было з сабой даведак, але былі дзённікі. Бацькі абураюцца ў чаце: гавораць, што той самы кіроўца нярэдка крычыць і скандаліць, і сцвярджаюць, што высаджваць дзяцей ён не меў права.

Апошнія навіны