BE RU EN

У Беларусі зноў падаражэла аўтамабільнае паліва

  • 24.05.2022, 10:10

З пачатку года гэта ўжо 13-е падаражанне.

З 24 траўня ў Беларусі зноў на дзве капейкі падаражэла аўтамабільнае паліва.

Як паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Белнафтахім», новыя кошты на паліва выглядаюць зараз так:

- АІ-92 - Br2,26;

- АІ-95 - Br 2,36;

- АІ-98 - Br2,58;

- ДП - Br2,36.

З пачатку 2022 года гэта ўжо 13-е падаражанне аўтамабільнага паліва. Апошнім разам кошты мяняліся тыдзень таму, 17 траўня. А да таго - яшчэ тыдзень таму.

Апошнія навіны