BE RU EN

Шайгу прапанаваў прылічыць да «ліку святых» Суворава

  • 24.05.2022, 10:01

РПЦ пачало збор інфармацыі "аб фактах цудатварэння".

Расейская праваслаўная царква (РПЦ) разглядае прапанову шэрагу грамадскіх арганізацый, а таксама міністра абароны РФ Сяргея Шайгу аб магчымасці прылічэння да ліку святых палкаводца Аляксандра Суворава, піша ТАСС.

РПЦ збярэ матэрыялы аб ягоным жыцці і інфармацыю аб наяўнасці або адсутнасці фактаў цудатворства - гэта абавязковы крытэрый для кананізацыі.

- Найсвяцейшы патрыярх адказаў Сяргею Кужугетавічу (Шайгу - Заўв. рэд), што мы будзем збіраць матэрыялы. І вы збірайце матэрыялы пра ягонае жыццё, можа быць, пра тыя цуды, якія здзяйсняліся, пра якія мы не ведаем. Калі ў нас будзе дастаткова шмат матэрыялу, мы ўжо вернемся да гэтага пытання грунтоўна, - сказаў старшыня Сінадальнай камісіі кананізацыі святых Маскоўскага патрыярхата ігумен Валаамскага манастыра біскуп Траецкі Панкратый (Жардзеў).

Аляксандр Васільевіч Сувораў (1730-1800) - расейскі палкаводзец, які адыграў значную ролю ў здушэнні паўстання 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Зверствы сувораўскіх жаўнераў у варшаўскім прадмесці Прага ўвайшлі ў гісторыю.

Апошнія навіны