BE RU EN

Эстонія дапамагае Украіне ў 13 разоў больш прапарцыйна ВУП, чым Нямеччына

  • 23.05.2022, 21:53

Графік.

Са звестак Кільскага інстытута сусветнай эканомікі (IfW Kiel), Эстонія дапамагае Украіне ў 13 разоў больш, чым Нямеччына, прапарцыйна ВУП гэтых краін. Уплывовы гісторык, прафесар Ельскага ўніверсітэта Цімаці Снайдэр (ЗША) звярнуў на гэта ўвагу ў Twitter, паведамляе gordonua.com.

У IfW Kiel падлічылі, што з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі Эстонія выдала для Украіны дапамогі на суму 0,8% ад ВУП краіны. Далей ідуць Польшча і Літва.

Снайдэр звярнуў увагу на тое, што Нямеччына ў гэтых разліках займае такую нізкую пазіцыю, што інстытут не стаў яе ўказваць.

"Дапамога Нямеччыны Украіне ў адсотках ад ВУП настолькі нізкая, што яе няма ў табліцы", - напісаў ён.

У абсалютных лічбах найбольшую падтрымку ўзялі на сябе ЗША, са звестак Кільскага інстытута сусветнай эканомікі, гаворка ідзе аб суме блізу € 7,6 млрд, за імі ідуць Польшча, Вялікабрытанія і Нямеччына.

Усе краіны Еўрапейскага звязу паабяцалі дапамогу з бюджэтаў на суму блізу €2,9 млрд., плюс €1,4 млрд. ад інстытуцый ЕЗ і €2 млрд. ад Еўрапейскага інвестыцыйнага банка.

21 красавіка Снайдэр ужо выказваўся аб тым, што на працягу ўсяго перыяду незалежнасці Украіны Нямеччына "фінансавала расейскі фашызм", маючы на ўвазе пастаўкі газу і іншае эканамічнае супрацоўніцтва.

"30 гадоў немцы чыталі ўкраінцам лекцыі аб фашызме. Калі фашызм сапраўды прыйшоў, немцы яго фінансавалі, а ўкраінцы гінуць, ваюючы з ім", - напісаў ён у паведамленні.

Апошнія навіны