BE RU EN

Ва УСУ заявілі аб ліквідацыі расейскага генерала

  • 23.05.2022, 21:16

Ён быў знішчаны ў Луганскай вобласці.

Узброеныя сілы Украіны паведамляюць, што ўкраінскія дэсантнікі, магчыма, ліквідавалі генерал-маёра УС РФ каля Папаснай у Луганскай вобласці.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, пра гэта ідзе гаворка ў паведамленні, апублікаваным у тэлеграм-канале УСУ ў панядзелак, 23 траўня.

"У Папаснай нашы дэсантнікі, магчыма, ліквідавалі расейскага генерала", – гаворыцца ў паведамленні.

Мяркуюць, што загінулы, аб якім ідзе гаворка, гэта Канамат Хусеевіч Баташоў - генерал-маёр узброеных сіл Расейскай Федэрацыі.

Пазначана, што інфармацыя ўдакладняецца.

Таксама апублікаванае фота ліквідаванага расейскага генерала.

Апошнія навіны