BE RU EN

Выйшаў на волю палітвязень Павел Фалькоўскі

  • 23.05.2022, 20:52

Ён поўнасцю адбыў тэрмін.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, палітвязень Павел Фалькоўскі 21 траўня цалкам адбыў пакаранне і выйшаў з берасцейскага СІЗА-7.

Паўла судзілі за надпіс "Жыве Беларусь" на аўтобусным прыпынку, а таксама за абрэвіятуру "ACAB" на сцяне апорнага пункта міліцыі ў Берасці.

27 красавіка суд Маскоўскага раёна Берасця разгледзеў справу Фалькоўскага і прызнаў яго вінаватым ва ўчыненні злачынства паводле артыкула 341 КК "апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці".

Палітвязню прысудзілі тры месяцы арышту. У зняволенні ён знаходзіўся з 22 лютага.

Апошнія навіны