BE RU EN

У Мінабароны Украіны распавялі, ад чаго залежыць хуткасць перамогі ў вайне

  • 23.05.2022, 20:38

Названы ключавы чыннік.

Хуткасць перамогі Украіны ў вайне супраць РФ залежыць ад інтэнсіўнасці і якасці вайсковай дапамогі, якую дае Захад. Цяпер УСУ больш за ўсё маюць патрэбу ў цяжкім узбраенні.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на заяву намесніка міністра абароны Украіны Ганны Маляр падчас тэлемарафону.

"Варта разумець, што напраўду цяпер стаіць галоўнае пытанне: як хутка мы зможам перамагчы Расею і закончыць вайну? Адказ на гэтае пытанне залежыць ад інтэнсіўнасці дапамогі і яе якасці. Што я маю на ўвазе пад "якасцю". Мы перш за ўсё маем патрэбу ў цяжкім узбраенні, гэта ключавое. Вось гэта і будзе вызначаць хуткасць нашай перамогі", - падкрэсліла Маляр.

Апошнія навіны