BE RU EN

У Менску на ўроку фізкультуры дзіця атрымала сур'ёзную траўму

  • 23.05.2022, 20:09

Інцыдэнт адбыўся ў СШ №11.

На ўроку фізкультуры ў СШ № 11 Менска адзін з вучняў атрымаў сур'ёзную траўму. У школе паведамілі, што ў справе зараз разбіраецца Следчы камітэт.

Як стала вядома «Зеркало», у красавіку ў СШ № 11 Менска на ўроку фізкультуры дзіця атрымала сур'ёзную траўму. У навучальнай установе растлумачылі, што паводле гэтага факту праводзілася ўнутрышкольная праверка з удзелам управы адукацыі Кастрычніцкага раёна. Далей, сказалі, следства вядзе Следчы камітэт.

- Пакуль следства не закончанае, і вынікаў няма, [нам] больш паведаміць няма чаго, - растлумачылі ў школе.

У Следчым камітэце Менску атрымаць аператыўны каментар аб сітуацыі не ўдалося.

Апошнія навіны