BE RU EN

Еўрапейскія праваабаронцы заклікаюць Pepsi адмовіцца ад рэкламы на БТ

  • 23.05.2022, 19:39

Pepsi - астатняя сусветная марка, якая працягвае фінансаванне прапагандысцкай ТВ.

Нямецка-швайцарская праваабарончая арганізацыя Libereco–Partnership for Human Rights звярнулася да амэрыканскай карпарацыі PepsiCo з заклікам адмовіцца ад рэкламы ў беларускіх дзяржаўных СМІ.

«Згодна з назіраннямі беларускіх валанцёраў на гэтым тыдні, Pepsi з'яўляецца астатняй сусветнай маркай, якая працягвае фінансаванне прапагандысцкай тэлевізіі дыктатара Лукашэнку ў Беларусі разам з вугорскай фармацэўтычнай кампаніяй Gedeon Richter.

Мы заклікаем Pepsi неадкладна спыніць рэкламу ў беларускіх дзяржаўных СМІ. Распаўсюджванне дэзінфармацыі ды прапаганды злачынным рэжымам, які трымае ў закладніках больш за 1 200 палітвязняў і актыўна падтрымлівае вайну Расеі супраць Украіны, больш не маюць падтрымлівацца заходнімі карпарацыямі», - пішуць праваабаронцы.

Апошнія навіны