BE RU EN

Сын Жырыноўскага змяніў прозвішча, імя ды імя па бацьку

  • 23.05.2022, 19:27

Хоча ўнікнуць санкцый?

Былы намеснік старшыні Дзяржаўнай думы, сын заснавальніка партыі ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага Ігар Лебедзеў змяніў імя на Давід Аляксандравіч Гарсія. Пасля гэтага ён тры месяцы выконваў свае абавязкі ў парламенце пад старым імем. Гэта вынікае з матэрыялу выдання "База", якое пазнаёмілася з выпісам з дзяржаўнай сістэмы "Расейскі пашпарт".

Паводле звестак выдання змена імя адбылася на пачатку ліпеня 2021 года. За два тыдні да гэтага Лебедзеў заявіў, што сыходзіць з палітыкі. Згодна з сайтам Дзяржаўнай думы, паўнамоцтвы ён пры гэтым не склаў і займаў сваю пасаду намесніка старшыні ніжэйшай палаты да 11 лістапада 2021 года. У выбарах у Думу новага склікання ён не ўдзельнічаў.

Апошнія навіны