BE RU EN

У Беларусі зноў даражэе паліва

  • 23.05.2022, 19:11

Гэта 13-е падаражэнне з пачатку года.

У Беларусі з 24 траўня зноў падвышаюць раздробную цану паліва. Пра гэта паведамляе канцэрн "Белнафтахім".

Узровень гранічнай максімальнай раздробнай цаны аўтамабільнага паліва на АЗС павялічаць на 2 капейкі.

Цана аўтамабільнага бензіну складзе АІ-92-К5-Еўра - 2,26 рубля, АІ-95-К5-Еўра - 2,36 рубля, АІ-98-К5-Еўра - 2,58 рубля, дызельнага паліва - 2 ,36 рубля.

Аб павышэнні цаны бензіну стабільна паведамляюць кожны панядзелак, цяперашняе - ужо трынаццатае з пачатку года.

Апошнія навіны