BE RU EN

Крэмль адмовіўся мяняць Медзведчука

  • 23.05.2022, 16:05

Раней арыштаваны звярнуўся да Пуціна і Зяленскага з просьбай абмену яго на абаронцаў і жыхароў Марыупаля.

Расейскія ўлады не маюць намеру аддаваць Украіне захопленых на «Азоўсталі» абаронцаў Марыупаля ў абмен на кума прэзідэнта РФ, прарасейскага ўкраінскага палітыка Віктара Мездведчука. Пра гэта заявіў на брыфінгу сакратар лідара расейскіх акупантаў Уладзіміра Пуціна, паведамляе liga.net.

Са слоў Дзмітрыя Пяскова, нардэп Медзвядчук - грамадзянін Украіны, які нібыта «не мае дачынення да Расеі і не з'яўляецца вайсковым», тады як у выпадку з байцамі з «Азоўсталі» «гаворка ідзе аб вайсковых і аб чальцах нацыяналістычных фармаванняў».

«Гэта зусім розныя катэгорыі асоб і тут наўрад ці можна казаць аб нейкіх абменах», - сказаў сакратар Пуціна.

Апошнія навіны