BE RU EN

Кіраўніца ЕЦБ Крысцін Лагард заклікала рэгуляваць крыптавалюты на фоне падзення біткоіна

  • 23.05.2022, 15:25

Лічбавыя актывы з'яўляюцца спекулятыўнымі і надзвычай рызыкоўнымі інвестыцыямі.

Такую заяву зрабіла кіраўніца Еўрапейскага цэнтральнага банка (ЕЦБ) Крысцін Лагард 22 траўня ў эфіры дацкага тэлешоў College Tour, піша «Гордон».

Лагард адзначыла, што яе вельмі турбуюць людзі, якія не разумеюць рызыкі інвеставання ў крыптаактывы і могуць страціць усё.

На яе думку, крыптавалюты «нічога не вартыя, нічым не падмацаваныя, у іх няма базавага актыву, які мог бы служыць якарам бяспекі». Лагард адзначыла, што ніколі не інвеставала ў крыптаактывы, але яе сын спрабаваў і яму «не вельмі пашанцавала».

Пры гэтым кіраўніца ЕЦБ супрацьпаставіла крыптаактывам лічбавы еўра, які рэгулятар плануе выпусціць да 2026 года. У адрозненне ад крыптавалют, ён будзе забяспечаны актывамі ЕЦБ.

«У той дзень, калі ў нас з'явіцца лічбавая валюта - усякі лічбавы еўра, за ім будзем стаяць мы, і гэта зусім іншая гісторыя», - сказала яна,

Заява Лагард прагучала на фоне крызісу на рынку лічбавай валюты, за апошні тыдзень біткоін страціў 20% кошту.

У пачатку траўня кошт біткоіна падняўся да $40 тысяч, але з тых часоў крыптавалюта стабільна таннее. На думку аналітыкаў, кошт біткоіна павінен быў замацавацца на ўзроўні $30 тысяч, але калі ён не зможа там утрымацца, падзенне яго прадоўжыцца. З тых часоў біткоін ужо двойчы апускаўся ніжэй за гэтую адзнаку.

Апошнія навіны