BE RU EN

Пад Ізюмам правалілася расейская выведка боем

  • 23.05.2022, 13:47

Акупанты адступілі са стратамі.

За мінулы дзень у Харкаве ў выніку варожых абстрэлаў пацярпелі два мірныя жыхары, паведаміў кіраўнік АВА Алег Сінягубаў.

«Учора з рэактыўных сістэм залпавага агню быў абстраляны Кіеўскі раён. Сёння раніцай расейскія акупанты нанеслі ўдары непадалёк ад Паўлава Поля, набой упаў каля прыпынку грамадскага транспарту. 1 чалавек атрымаў раненні выбуховай хваляй. За дзень у Харкаве - 2 параненых», - напісаў ён у сваім Telegram.

Ён паведаміў, што УС РФ прадаўжаюць таксама абстрэльваць населеныя пункты вобласці, там таксама ёсць параненыя сярод мірнага насельніцтва.

«За мінулы дзень абстрэльвалі Цыркуны, 2 параненых. У Першамайскім - 1 паранены. 1 цывільны пацярпеў ад абстрэлаў Балаклеі. Уначы абстрэлы акупантаў зазнаў Чугуеўскі раён, у выніку абстрэлу заняліся прыватныя дамы, крама і кавярня» На шчасце, ніхто не пацярпеў», - напісаў Сінягубаў.

Ён дадаў, што пад Ізюмам вораг на асобных адрэзках спрабаваў правесці выведку боем, але панёс страты і адступіў.

Апошнія навіны