BE RU EN

Украінскія вайскоўцы паранілі чарговага генерала акупантаў

  • 23.05.2022, 12:47

УСУ падстрэлілі так званага героя Расеі.

Паводле звестак брытанскай разведкі, страты расейскага войска ва Украіне за тры месяцы вайны перавышаюць страты за дзевяць гадоў вайны ў Афганістане. Пры гэтым гінуць і атрымліваюць раненні таксама генералы войска РФ - стала вядома, што ва Украіне быў паранены герой Расеі, намеснік камандзіра войскамі ПВА РФ - генерал-лейтэнант Рустам Мурадаў, піша «Апостроф».

Сваю ўзнагароду ён атрымліваў з рук Пуціна.

Акрамя таго, падчас вайны ва Украіне ў канцы красавіка загінуў яго пляменнік Салман Сулейманаў.

Апошнія навіны