BE RU EN

«Беларусбанк» увёў абмежаванне на папаўненне рахункаў

  • 23.05.2022, 12:38

Што гэтым разам?

«Беларусбанк» увёў абмежаванне на папаўненне рахункаў наяўнай валютай праз інфакіёскі. Так, часова забаронена «закідваць» такім спосабам даляры, еўра і расейскія рублі на бягучыя рахункі, да якіх прывязаная дэбетавая картка.

У банку не ўдакладняюць, з чым звязана цяперашняе абмежаванне.

Раней «Беларусбанк» 20 траўня скасаваў забарону на пераказы з-за мяжы ў беларускіх рублях на свае карткі Visa, Mastercard. Прасцей кажучы, зноў можна пераводзіць грошы з-за мяжы, у такім выпадку адбываецца канвертаванне, калі пералічэнне ў валюце.

Таксама банк 20 траўня скасаваў забарону на зняцце наяўных грошай у сваіх банкаматах паводле картак Visa і Mastercard замежных банкаў.

«Абмежаванне па зняцці наяўных грашовых сродкаў у банкаматах банка з выкарыстаннем картак UnionPay International, эмітаваных банкамі-нерэзідэнтамі, сумаю 200 беларускіх рублёў у тыдзень на адну карту, працягвае дзейнічаць», - удакладняюць у банку.

Апошнія навіны