BE RU EN

ААТ «Нафтан» развальваецца на вачах

  • 23.05.2022, 12:09

Абсталяванне і збудаванні выпрацавалі свой рэсурс.

На адным з двух беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў «Нафтан» даўно дзейныя ўстаноўкі павольна гніюць і ператвараюцца ў металалом, піша тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам».

Устаноўка Дэпарафінізацыя нумар 2 была ўведзеная ў эксплуатацыю яшчэ ў 1972 годзе. На відэа стан пляцоўкі з сыравіннымі ёмістасцямі блока фільтрацыі ўстаноўкі. Блок дзейны і, як і належыць па рэгламенце, павінен абслугоўвацца аператыўным персаналам. За гады працы абсталяванне і збудаванні ладна знасіліся і выпрацавалі свой рэсурс, шматлікія апараты патрабуюць не проста рамонту, а замены.

Застаецца толькі адно пытанне - бяспекі персаналу, але «моцных гаспадарнікаў» гэта не турбуе.

Апошнія навіны