BE RU EN

Акупанты вывозяць жыхароў Папаснянскай абшчыны і рабуюць іх дамы

  • 23.05.2022, 10:18

На сёння акупавана амаль дзесяць населеных пунктаў абшчыны.

Расейскія вайскоўцы вывозяць жыхароў акупаваных населеных пунктаў Папаснянскай абшчыны і рабуюць іх дамы.

Пра гэта ў эфіры ўсеўкраінскага тэлемарафону заявіў гарадскі галава Папаснай Мікалай Ханатаў, піша УНИАН.

«Яны вывозяць людзей Папаснянскай абшчыны, а тым часам рабуюць іх дамы: забіраюць усё, што магчыма, з гаражоў, кватэр. Яны проста вывозяць папаснян з Папаснянскай абшчыны, нават спрабуюць быць у гэты час ветлівымі, а ў гэты час проста раскрадаюць дабро, якое нажывалася дзесяцігоддзямі», - сказаў ён.

З ягоных слоў, на сёння акупавана каля дзесяці населеных пунктаў абшчыны.

Апошнія навіны