BE RU EN

УСУ ліквідавалі расейскага палкоўніка 98-й дывізіі ПДВ

  • 23.05.2022, 9:56

Гэтая дывізія ваявала супраць украінскіх вайскоўцаў на Данбасе з 2014 года.

Абаронцы Украіны ліквідавалі палкоўніка акупацыйнага расейскага войска, начальніка сувязі 98-й дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Аляксея Смірнова. Вайскоўцы гэтай дывізіі яшчэ з 2014 года ваявалі супраць украінскіх байцоў на Усходзе Украіны, паведамляе «Главред».

Пра гібель Смірнова паведамілі ў ваенкаме расейскай Кастрамы. Там распавялі, што падчас вайны супраць Украіны загінуў яшчэ адзін расейскі акупант з іх горада - 25-гадовы радавы Аліджон Сайфаў.

Як адзначаюць валанцёры міжнароднай разведвальнай супольнасці InformNapalm, спасылаючыся на вынікі сваіх расследаванняў, расейскія вайскоўцы з 98-й дывізіі ВДВ Расеі бралі ўдзел у баях на Данбасе супраць УСУ яшчэ з 2014 года.

Расследавальнікі падкрэслілі, што расейскія вайскоўцы на працягу васьмі гадоў подла прыкідваліся так званымі «апалчэнцамі».

«Гэта да пытання: «Дзе вы былі восем гадоў?». Восем гадоў расейцы подла забівалі ўкраінцаў, прыкідваючыся «апалчэнцамі», але калі ўсе гібрыдныя маскі былі скінутыя і за спінамі мірных жыхароў ужо не ўдавалася хавацца, то расейскія вайскоўцы сталі масава сыходзіць у зямлю на два метры», – адзначаецца ў паведамленні.

Апошнія навіны