Украінскія вайскоўцы адбілі 11 нападаў на Данбасе
- 22.05.2022, 21:49
Збіты самалёт і беспілотнік.
Сёння, 22 траўня, украінскія вайскоўцы адбілі на Данбасе 11 нападаў расейскага войска. Знішчаная вялікая колькасць тэхнікі ворага, у тым ліку штурмавік Су-25 і беспілотнік.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэсавы цэнтр групоўкі Аб'яднаных сіл.
Вораг працягвае ўжыванне па ўсёй лініі фронту артылерыі, авіяцыі, танкаў і мінамётаў. Сёння ўкраінскія абаронцы адбілі 11 варожых атак.
У часе сённяшніх баёў расейскія войскі страцілі:
6 танкаў;
10 браняваных машын;
6 аўтамабіляў, у тым ліку два цяжкавікі з боепрыпасамі.
Акрамя таго, сіламі супрацьпаветранай абароны былі збітыя самалёт Су-25 і беспілотнік тыпу "Арлан-10".
Агуоам за мінулы тыдзень у зоне групоўкі Аб'яднаных сіл былі адбітыя 84 варожыя атакі. Знішчана:
1 зенітны ракетны комплекс;
43 танкі;
20 артылерыйскіх сістэм, у тым ліку 4 РСЗА;
84 браняваных фаўтамабіляў;
34 аўтамабілі;
сілы СПА збілі 3 самалёты і 18 беспілотнікаў.