BE RU EN

Украінскія вайскоўцы знішчылі ў небе над Жытоміршчынай чатыры варожыя ракеты

  • 22.05.2022, 21:16

Жытоміршчына была атакаваная з паўднёва-ўсходняга кірунку ракетамі марскога базавання.

Сілы супрацьпаветранай абароны УСУ збілі над Жытоміршчынай чатыры крылатыя ракеты ворага.

Пра гэта паветранае камандаванне "Цэнтр" паведаміла ў Фэйсбуку.

Вядома, што 22 траўня пад 13.00 РФ нанесла ракетныя ўдары па аб'ектах інфраструктуры Жытомірскай вобласці. Паводле інфармацыі вайскоўцаў, атакі былі ажыццёўленыя з паўднёва-ўсходняга кірунку крылатымі ракетамі марскога базавання.

Жытоміршчына рыхтуецца да магчымага нападу з Беларусі.

Пра гэта днямі заявіў старшыня Жытомірскай АВА Віталь Бунечка.

- Я не магу сказаць, што мы робім на мяжы, але я магу запэўніць, што мы безупынна праводзім работу, безупынна нарошчваем абарончыя межы", - падкрэсліў ён.

Нагадаем, раніцай 20 траўня акупанты нанеслі ракетны ўдар па месце Маліне Жытомірскай вобласці. Былі параненыя тры чалавекі.

Апошнія навіны