BE RU EN

Аўстралійскія навукоўцы навучыліся здабываць энэргію сонца ўначы

  • 22.05.2022, 21:06

Як гэта дзейнічае.

Аўстралійскія навукоўцы знайшлі спосаб, як выкарыстоўваць сонечную энэргію нават пасля захаду сонца. Дзякуючы гэтаму ў свеце можа здарыцца сапраўдны прарыў у асяроддзі аднаўляльнай энэргетыкі.

Пра гэта паведамляе выданне Euronews.

"Гэта можа азначаць магчымасць дасягнення канчатковай мары аб аднаўляльнай энэргіі: выраб электраэнэргіі без перапынкаў з захадам", – адзначаюць навукоўцы з Універсітэта Новай Паўднёвай Валіі.

Паведамляецца, што для свайго эксперыменту даследчыкі выкарыстоўвалі тэрмарадыяцыйны дыёд, каб захапіць інфрачырвонае выпраменьванне, калі цяпло, паглынутае зямлёй, удзень выходзіць на паверхню, а затым ператвараецца ў электрычную энэргію.

Колькасць энэргіі, вырабленай даследнікамі, была вельмі невялікай, прыкладна эквівалентнай 0,001% звычайнай сонечнай батарэі.

Навукоўцы спадзяюцца, што дзякуючы свайму адкрыццю яны здалеюць залучыць новыя інвестыцыі да сваёй распрацоўкі, што дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць тэхналогіі да 10%.

Апошнія навіны