BE RU EN

Украінскія ваяры аўтаматам «прызямлілі» сучасны беспілотнік РФ

  • 22.05.2022, 20:27

Фотафакт.

Падраздзяленне супрацьпаветранай абароны 30-й асобнай механізаванай брыгады імя князя Канстанціна Астрожскага знішчыла сучасную расейскую БПЛА ZALA 421-16EM. Для гэтага спатрэбіўся толькі аўтамат Калашнікава.

Пра гэта паведамляе прэс-служба брыгады.

"Прызямлілі варожы беспілотнік з дапамогай аўтамата Калашнікава. Працягваем "дэмілітарызаваць" войска краіны-акупанта", - адзначылі ваяры.

У брыгадзе таксама паказалі некалькі фатаграфій збітага расейскага беспілотніка. Відавочна, аднаўленню ён не падлягае.

Беспілотнік ZALA 421-16 здольны ажыццяўляць відэаназіранне ў радыусе 20 км, дзеянне радыёканала абмежаванае радыусам 50 км. Ва Украіне БПЛА гэтага тыпу выкарыстоўваюць для назірання, выяўлення цэлі і забеспячэння дакладнага артылерыйскага агню, карэкціроўкі агню і г.д.

Апошнія навіны