BE RU EN

Акупанты абстралялі памежны раён Чарнігаўскай вобласці

  • 22.05.2022, 19:04

Абстрэл вёўся з тэрыторыі РФ.

Расейскія акупацыйныя войскі ў нядзелю, 22 траўня, абстралялі населены пункт Сянькоўку Чарнігаўскай вобласці, інфармуе Аператыўнае камандаванне «Поўнач» у Facebook.

«Сёння блізу 15:45 назіральнікі зафіксавалі 6 «прыходаў» з тэрыторыі Расеі, магчыма, з АГС (станкавы аўтаматычны гранатамёт - рэд.), у раён населенага пункта Сянькоўкі», - гаворыцца ў паведамленні.

У выніку абстрэлу акупантаў страт сярод асабовага складу і тэхнікі няма.

Апошнія навіны