Вярхоўная Рада падоўжыла ваеннае становішча ва Украіне яшчэ на тры месяцы
- 22.05.2022, 15:27
Што гэта азначае?
Вярхоўная рада Украіны падоўжыла ваеннае становішча. Гэты прававы рэжым будзе дзейнічаць мінімум яшчэ тры месяцы - да 23 жніўня.
Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на пастанову парламента.
Згодна з указам прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, ваеннае становішча працягваецца з 05.30 25 траўня 2022 года яшчэ на 90 дзён. Адзначым, прававы рэжым вайсковага становішча ва Украіне дзейнічае з дня поўнамаштабнага ўварвання Расеі - з 24 лютага 2022 года.
Што мае на ўвазе ваеннае становішча
Ваеннае становішча ва Украіне ўводзіцца пры наяўнасці пагроз нацыянальнай бяспецы. Яго ініцыюе РНБА, узгадняе прэзідэнт і зацвярджае Вярхоўная Рада.
Ва ўмовах ваеннага становішча могуць быць абмежаваныя канстытуцыйныя правы і свабоды. Поўны спіс такіх захадаў змяшчаецца ва ўказе прэзідэнта.
Якія прадугледжаны абмежаванні:
узмацненне аховы аб'ектаў дзяржаўнага значэння, крытычнай інфраструктуры;
працоўная павіннасць;
прымусовае адчужэнне маёмасці;
каменданцкая гадзіна;
адмысловы рэжым уезду і выезду;
абмежаванне свабоды перамяшчэння;
праверка дакументаў у грамадзян, надгляд аўтамабіляў, багажу і грузаў, службовых памяшканняў і жылля;
забарона на мітынгі і масавыя мерапрыемствы;
забарона антыўкраінскіх палітычных партый ці арганізацый;
забарона на гандаль зброяй, хімічнымі і атрутнымі рэчывамі, алкаголем;
забарона ваеннаабавязаным мяняць месца жыхарства і г.д.