BE RU EN

На волю выйшаў валанцёр штаба Бабарыкі Лявон Халатран

  • 22.05.2022, 14:29

Палітвязень правёў на «хіміі» роўна 342 дні паводле артыкула 342.

Валанцёр штаба Бабарыкі, кіраўнік Ruin Bar Ok16 Лявон Халатран выйшаў на волю.

Палітвязень быў асуджаны на 2 гады «хіміі». Пакаранне Лявон адбываў у вёсцы Сушкі Камянецкага раёна, дзе працаваў у калгасе.

На волю ён выйшаў 21 траўня, паведамляе Dissident.by.

Лявон быў асуджаны паводле артыкула 342 КК. Яго затрымалі 11 жніўня 2020-га і сем месяцаў да суда ўтрымлівалі ў СІЗА.

«Хвілінка сімвалізму: я правёў на хіміі роўна 342 дні паводле артыкула 342», - адзначыў Лявон Халатран.

Апошнія навіны