BE RU EN

Пад Барысавам рамонт дарогі «скончыўся» хутчэй, чым пачаўся

  • 22.05.2022, 12:56

Мясцовыя жыхары абураныя.

Ямы і выбоіны на дарозе Дзямідаўка — Тарасаўка пад Барысавам ужо больш за год з'яўляюцца сур'ёзнай праблемай для мясцовых жыхароў, піша тэлеграм-канал БАР.

На днях дарожнікі залілі некалькі самых глыбокіх ям з боку дзямідаўскіх могілак і на гэтым усё. Відавочна гэтага хапіла для справаздачы аб праведзенай працы.

— У нас аграгарадок, побач Барысаў, а дарогі ніякія, — абураецца вясковец. - Пасля дажджу наогул праехаць немагчыма. Сёння забуксаваў у цэнтры вёскі. Хаця б падсыпалі пяском, друзам…

Апошнія навіны