Сваякі раяць акупантам атрымліваць раненні ад УСУ, каб зарабіць на кватэру ў РФ
- 22.05.2022, 11:58
Захопнікі скардзяцца блізкім, што расейскі рубель ператвараецца ў «фанцікі».
Акупанты занепакоеныя тым, што праз моцную дэвальвацыю 3 млн рублёў выплаты за раненні не стае нават на аднапакаёвую кватэру ў расейскай глыбінцы.
Пра гэта сведчаць новыя тэлефонныя размовы захопнікаў, якія ўдалося перахапіць СБУ.
«У нас аднапакаёвая ў Астрахані 4 ляма каштуе. Купіў сабе машыну, Volkswagen polo, дванаццатага года. Кошты, піз*ец, як падняліся...», - распавядае акупант, які ўжо атрымаў сродкі за раненне.
Яго суразмоўца жартуе, што для наступнай выплаты, трэба атрымаць яшчэ адну порцыю «люляў» ад УСУ.
«Яшчэ адно раненне і якраз хопіць», – кажа ён.
У СБУ, каментуючы запіс, нагадалі акупанту, што пасля вяртання ва Украіну яго напаткае лёс 29000 знішчаных захопнікаў.
«Што ж, калі ў гэтага акупанта не стае грошай і мазгоў, і ён сапраўды вернецца ва Украіну, то нашы абаронцы зробяць усё, каб ён далучыўся да амаль 29 тысяч «двухсотых» захопнікаў», - гаворыцца ў паведамленні.
Акупанты таксама скардзяцца, што рубель стаў «фанцікам».