BE RU EN

У Энэргадары партызаны ўзарвалі пад'езд, у якім знаходзіўся расейскі «гаўляйтар» горада

  • 22.05.2022, 11:23

Калабарант з раненнямі трапіў у рэанімацыю.

У часова акупаваным Энэргадары ў нядзелю раніцай невядомыя ўзарвалі дзверы пад'езда, дзе ў той час знаходзіўся мясцовы расейскі гаўляйтар, «кіраўнік вайсковай адміністрацыі» Андрэй Шэўчык. Паводле звестак мясцовага выдання «Энергодар сегодня», калабарант атрымаў раненні.

«Сёння раніца пачалася не з кавы. А 8:30 жыхары прачнуліся ад выбуху, які прагрымеў на Вуліцы Курчатава, 38», - паведамляе выданне ў Telegram.

Паводле папярэдніх звестак у пад'ездзе дома пражывала маці расейскага памагатага, якую ён наведваў кожную раніцу.

Сам калабарант зараз знаходзіцца ў рэанімацыі.

Апошнія навіны