BE RU EN

На Луганшчыне ўкраінскія дэсантнікі збілі са «Стынгера» штурмавік акупантаў

  • 22.05.2022, 10:41

Пілот катапультавацца не паспеў.

У нядзелю, 22 траўня, у Луганскай вобласці ўкраінскія вайскоўцы збілі аднамесны браніраваны дагукавы штурмавік расейскіх акупантаў Су-25.

Варожы самалёт збілі байцы 3 роты 80 асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Дэсантна-штурмавых войскаў Узброеных сіл Украіны, паведаміў у Telegram дарадца кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў Антон Герашчанка.

Паводле ягоных звестак, расейскі Су-25 збіты з пераноснага зенітна-ракетнага комплексу «Stinger». Герашчанка дадаў, што пілот борта не паспеў катапультавацца.

«Удалечыні дагараюць рэшткі Су-25 збітага байцамі 3 роты 80 брыгады на Луганшчыне гадзіну таму. «Stinger» спрацаваў на выдатна!...», - падзяліўся дарадца міністра.

Апошнія навіны