BE RU EN

У Расеі паскардзіліся на наступствы заходніх санкцый

  • 21.05.2022, 21:46

Яны «практычна зламалі» ўсе лагістычныя калідоры.

Міністр транспарту Расеі Віталій Савельеў заявіў, што заходнія санкцыі "практычна парушылі ўсе "лагістычныя калідоры", якія выкарыстоўваюцца для гандлю. Ён дадаў, што краіна вымушаная шукаць выйсце з сітуацыі, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія СМІ.

"Санкцыі, якія сёння ўведзеныя ў дачыненні да Расеі, практычна зламалі ўсе лагістычныя (калідоры - рэдакцыя) у нашай краіне", - заявіў міністр.

Паводле ягоных слоў, у існай сітуацыі краіна вымушаная шукаць новыя лагістычныя калідоры. Ён дадаў, што вывучаюцца альтэрнатыўныя варыянты гандлёвых шляхоў. Напрыклад, Міжнародны транспартны калідор Поўнач-Поўдзень (INSTC) – маршрут, які злучае Індыю з краінамі Цэнтральнай Азіі, Расеяй і Еўропай праз Іран.

Нагадаем, пасля ўварвання Расеі ва Украіну супраць Масквы сталі актыўна ўводзіць санкцыі. Абмежаванні закранулі практычна ўсе сфэры расейскай эканомікі - ад фінансавай да транспартнай. Напрыклад, караблям РФ забаранілі заплываць у порты шмат якіх краін, а самалётам прызямляцца ў аэрапортах.

Апошнія навіны