BE RU EN

Галівудскі рэжысёр стварыў унікальную мазаіку з фатаграфій беларускіх палітычных вязняў

  • 21.05.2022, 21:34

Для сваёй працы ён выкарыстоўваў фатаграфіі 1204 палітвязняў.

Такім чынам кінарэжысёр Эрні Барбараш падтрымаў усіх, хто знаходзіцца за кратамі ў Беларусі, у абвешчаны праваабаронцамі Дзень салідарнасці з палітычнымі вязнямі, піша nashaniva.com.

- У гонар Дня палітычнага вязня ў Беларусі я стварыў вобраз пад назвай «Беларуская Бастылія, - мазаіку «Узяцце Бастыліі» Жана-П'ера Увэля, складзеную з фатаграфій 1204 палітычных вязняў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі ў Беларусі, - напісаў Эрні Барбараш.

Праваабаронцы абвясцілі 21 траўня Днём палітычнага вязня ў Беларусі. Менавіта ў гэты дзень год таму ў шклоўскай калоніі №17 пры невядомых абставінах загінуў палітычны вязень з Бярозаўкі Вітольд Ашурак.

Адзначым, што Эрні Барбараш – вядомы амэрыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадусар.

Апошнія навіны