BE RU EN

«Гомель» трэці раз у гісторыі здабыў Кубак Беларусі ў футболе

  • 21.05.2022, 21:10

У фінале клуб пад проліўнем атрымаў валявую перамогу над БАТЭ.

У фінале Кубка Беларусі на сталічным стадыёне "Дынама" "Гомель" атрымаў перамогу над БАТЭ з лікам 2:1 і трэці раз у гісторыі здабыў ганаровы трафей, піша pressball.by.

Раней "Гомель" станавіўся ўладальнікам Кубка Беларусі ў 2002 і 2011 гадах.

БАТЭ - Гомель - 1:2

Менск. 21 траўня. Стадыён "Дынама". 19.00. Білет - 4-8 рублёў. 10587 гледачоў.

Суддзі — В.Севасцянік, С.Гідрэвіч, С.Фірыновіч (усе — Гародня).

БАТЭ: Кудравец — Нячаеў, Я.Філіпавіч, Наско (Грамыка, 73), А.Філіпавіч, Бардачоў, Вілюмсан, Драгун (К), Бяссмертны (Шуманскі, 63), Міліч, Малькевіч.

Запасныя гульцы: Дзергачоў, Камара, Някрасаў, Сазончык, Валадзько.

Гомель: Садоўскі — Кучынскі, Мацвейчык, Сокал, Афі, Кастроў (К), Патапенка (Соўпель, 56), Ануфрыеў (Ермаковіч, 88), Алексіевіч, Адэола, Гагалашвілі (Панця, 81).

Запасныя гульцы: Кавалёў, Мірошнікаў, Кузьмянок, Царэнка.

Галы: 1:0 — Я.Філіпавіч (21). 1:1 — Бардачоў (62, аўтагол). 1:2 — Мацвейчык (67).

Папярэджанне: Гагалашвілі (33).

Апошнія навіны