BE RU EN

Украінскія нацгвардзейцы знішчылі самаходную артылерыйскую ўстаноўку расейцаў «Півоня»

  • 21.05.2022, 20:48

УСУ падзякавалі расейскім прапагандыстам за навядзенне.

Украінскія нацгвардзейцы знішчылі самаходную артылерыйскую ўстаноўку "Півоня", якой расейскія акупанты разбурылі Паўлаградскі мост і абстрэльвалі Севераданецк. Пра гэта ў сацсетцы напісаў старшыня Луганскай АДА Сяргей Гайдай.

"Дзякуй расейскім прапагандыстам за навядзенне. Выхваляліся, а зараз і ў мяшкі сабраць няма чаго. І так будзе з кожным! Слава УСУ!", - паведаміў Гайдай.

Ён не стаў выкладваць відэа акупантаў, адзначыўшы, што гадзе двух скрыншотаў, і "тое - толькі з падзякай, што нам скарэктавалі агонь".

Апошнія навіны