BE RU EN

Беларусы Вільні выйшлі на акцыю салідарнасці з палітвязнямі

  • 21.05.2022, 17:30

У руках яны трымалі красамоўныя плакаты.

Беларусы Вільні выйшлі на плошчу Вінчаса Кудзіркі на акцыю салідарнасці з палітычнымі зняволенымі, піша тэлеграм-канал «Баста!».

У акцыі ўзяў удзел і актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» з Берасця Андрэй Шарэнда. У руках ён трымаў плакат, прысвечаны жонцы Паліне Шарэндзе-Панасюк, якая цяпер знаходзіцца ў гомельскай калоніі.

Таксама дыяспара сёння сустракаецца ля Амбасады Беларусі на акцыі памяці Вітольда Ашурка, патрыёта Беларусі, забітага рэжымам Лукашэнкі год таму.

Апошнія навіны