BE RU EN

Беларускае аб'яднанне рабочых падарыла палку Каліноўскага яшчэ адзін пазадарожнік

  • 21.05.2022, 20:21

Каманда БАР спадзяецца, што гэта дапаможа наблізіць агульную перамогу над дыктатарскімі рэжымамі.

Беларускае аб'яднанне рабочых у гонар фармавання «Палка Каліноўскага» падрыхтавала і перадало чарговы аўтамабіль для беларускіх байцоў ва Украіне.

Дзякуючы дапамозе і падтрымцы з усяго свету БАР можа закупляць і перадаваць аўтамабілі, амуніцыю і гуманітарную дапамогу для байцоў палка Каліноўскага.

«Вось і на гэты раз з дапамогай удзельнікаў стачкі на ААТ «Беларуськалій», каманда змагла набыць, падрыхтаваць і перадаць надзейны магутны і грузападымальны пазадарожнік для нашых байцоў.

Шчыра спадзяемся, што гэта дапаможа наблізіць агульную перамогу над дыктатарскім рэжымам путлера-лукавага», - піша каманда БАР.

Апошнія навіны