BE RU EN

У беларускай Зябраўцы каля мяжы з Украінай заўважылі шмат вайсковай тэхнікі і жаўнераў

  • 21.05.2022, 18:26

Сярод іх - і грузавік акупантаў са знакам «V».

У беларускай Зябраўцы (Гомельская вобласць, недалёка ад мяжы з Украінай) фіксуецца шмат дапаможнай вайсковай тэхнікі і жаўнераў.

Такое назіранне зрабіў чытач «Флагштока»:

«Учора былі ў Зябраўцы, там яшчэ той рух, як быццам у вайсковы гарадок трапіў. Палівазапраўшчыкі «Урал» з чырвонымі квадратамі без нумароў, вайсковыя баханкі з менскімі нумарамі ў тым ліку санітарная, жаўнеры з чырвоным скотчам, як мяркуецца УС РБ, ходзяць па крамах. Сустрэўся і аўтамабіль оркаў - грузавік са знакам «V».

На самім аэрадроме цяпер знаходзяцца ракетныя комплексы СПА, якія з'явіліся там пасля вываду баявых верталётаў РФ, тэрыторыя аэрадрома закрытая вайсковымі КПП.

Гомельскія ўлады хочуць выкарыстоўваць аэрадром у Зябраўцы для навучальных скачкоў з парашутам ужо з 1 чэрвеня, аднак прыкмет згортвання вайсковых функцый цяпер незаўважана.

Апошнія навіны