BE RU EN

Мабілізаваныя ў «ДНР» баевікі шукаюць праваабарончыя арганізацыі, каб уцячы з вайны

  • 21.05.2022, 15:15

У перахопленай СБУ размове акупант просіць жонку пашукаць, да каго можна звярнуцца па дапамогу.

Мабілізаваныя ў «ДНР» акупанты шукаюць праваабарончыя арганізацыі, каб уцячы з вайны РФ супраць Украіны. Яны параўноўваюць службу ў расейскім войску з рабствам, называюць гэта парушэннем правоў чалавека і гатовыя да дэзерцірства.

Пра гэта сведчаць новыя размовы захопнікаў, перахопленыя СБУ.

«Хоць кудысьці звярнуцца, ну, не ведаю, па правах чалавека, нарэшце. Ё-маё, я што, у палоне нейкім ці ў рабстве? Я не зразумею вось гэта», - распавядае мабілізаваны жыхар так званай « ДНР» сваёй жонцы.

Ён просіць яе пашукаць, да каго можна звярнуцца па дапамогу, бо сам цалкам разгублены.

«У Расею не паскардзішся, бо гэта Расея прымусіла, петушыліну (Пушыліну - рэд.) не пажалішся, бо ён нас падарыў або прадаў Расеі, Украіне - я буду здраднікам...», - кажа ён.

«Што ж, даем падказку для захопнікаў, якія хочуць застацца жывымі: тэлефануйце на нумар 2402 і здавайцеся ў палон. Гэтая «гарачая лінія» спецыяльна створаная для такіх выпадкаў. Вам дапамогуць. Працуе як для расейскіх, так і для ўкраінскіх нумароў», - адзначылі ў СБУ.

Апошнія навіны