BE RU EN

«У нас з батальёна 50 чалавек засталося»

  • 21.05.2022, 12:14

Акупанты скардзяцца на вялізныя страты.

Дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка апублікаваў чарговы перахоп тэлефонных размоваў акупантаў. Мяркуючы з перахопу, расейскія салдаты хочуць як мага хутчэй вярнуцца дадому і не вяртацца ва Украіну:

– Такая навіна, хутчэй за ўсё 25-га нас адсюль выведуць наш полк.

– 25-га прыкладна?

– Так, 25-га траўня нас пад Варонеж адправяць на дафармаванне, але я пашлю іх усіх да далёкай маці, напішу рапарт на звальненне, назад ужо нікуды не паеду.

Апошнія навіны