BE RU EN

Зяленскі: Перамога будзе ў баі

  • 21.05.2022, 11:14

Прэзідэнт Украіны даў інтэрв'ю з нагоды трэцяй гадавіны ягонай інаўгурацыі.

Украіна даможацца перамогі ў вайне з Расейскай Федэрацыяй на полі бою. Але яе заканчэнне ўсё роўна будзе абмяркоўвацца за сталом перамоваў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на інтэрв'ю прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага з нагоды трэцяй гадавіны ягонай інаўгурацыі.

"Не мы пачыналі вайну, гэта праўда, але нам яе заканчваць. Я думаў, што скончыць можна чыста дыялогам. Цяпер я разумеюць, што заканчэнне таксама будзе дыпламатычным, менавіта заканчэнне. Але, на жаль, я думаў, што гэта дыялог, у якога ёсць адпаведны тэрмін", – адзначыў ён.

Паводле ягоных словаў, ён спадзяваўся, што ў дыялогу з Расеяй можна знайсці адказы на многія пытанні.

"А цяпер гэта як аўтамабіль – не бензінавы і не электрамабіль, а гібрыд. Таму і вайна такая складаная, і перамога будзе вельмі складаная і крывавая, яна дакладна будзе ў баі, але канцоўка дакладна будзе ў дыпламатыі. Таму што ёсць рэчы, якія акрамя як за сталом перамоваў мы не зможам закончыць. Бо мы хочам вярнуць усё, а Расейская Федэрацыя – не аддаць нічога", – дадаў Зяленскі.

Апошнія навіны