BE RU EN

На ўсходзе Украіны артылерыя знішчыла расейскі склад з боепрыпасамі

  • 20.05.2022, 21:49

Вайскоўцы «Усходу» паведамілі аб сваіх поспехах.

Вайскоўцы групоўкі "Усход" за дзень знішчылі да 80 расейскіх захопнікаў.

"На працягу дня, 20 траўня, у абшары адказнасці аперацыйна-тактычнай групоўкі "Усход" расейскія фашыстоўскія войскі зладзілі адну атаку. Акрамя таго, агнём артылерыі быў знішчаны варожы склад з боепрыпасамі", - паведамілі яны.

Так, страты ворага складаюць: асабовага складу - да 80, танкаў - 1, БМП - 2, МТЛБ - 1, артылерыйскіх сістэм - 1, мінамётаў - 1, АТТ - 4, БЛА-1.

Апошнія навіны