BE RU EN

У Расеі хочуць скасаваць узроставую мяжу для службы ў войску паводле кантракту

  • 20.05.2022, 21:41

З ініцыятывай выступілі сябры фракцыі "Единая Росия".

У дзяржаўную думу РФ унеслі законапраект аб скасаванні ўзроставай мяжы для ўкладання першага кантракта аб праходжанні вайсковай службы. Цяпер ён складае 40 гадоў для расейцаў і 30 - для замежнікаў. Дакумент апублікаваны ў сістэме забеспячэння заканадаўчай дзейнасці, паведамляе liga.net.

Аўтары ініцыятывы – старшыня камітэта абароны ніжэйшай палаты, былы намеснік міністра абароны РФ Андрэй Картапалаў і дэпутат Андрэй Красаў. Абодва - члены фракцыі "Единая Росия".

Як гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да законапраекта, для выкарыстання "высокадакладнай зброі, эксплуатацыі ўзбраення і вайсковай тэхнікі" патрабуюцца "высокапрафесійныя спецыялісты, а досвед паказвае, што такімі яны становяцца пад 40-45 гадоў".

Апошнія навіны