BE RU EN

The Washington Post: ЗША перададуць Украіне сістэмы СПА Patriot

  • 20.05.2022, 20:26

Яны ў новым пакеце дапамогі.

ЗША перададуць Украіне зенітныя ракетныя комплексы Patriot. Яны павінны ўвайсці ў новы пакет дапамогі сумай на 40 млрд даляраў, які нядаўна ўхваліў Сэнат ЗША, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на амерыканскае выданне The Washington Post.

Новы пакет дапамогі, які быў ухвалены ў чацвер, 19 траўня, прадугледжвае вайсковую дапамогу Украіне сумай 20 млрд даляраў. На гэтыя сродкі, як піша выданне, плануецца прафінансаваць перадачу ўкраінскаму войску сістэмы ўзбраення, такія як Patriot і дальнабойная артылерыя.

У пакет, са звестак Washington Post, таксама ўключаны больш за 8 млрд даляраў агульнай эканамічнай падтрымкі Украіны, амаль 5 млрд даляраў глабальнай харчовай дапамогі і больш за 1 млрд даляраў на падтрымку ўцекачоў.

Апошнія навіны