BE RU EN

Заслоняць неба: УСУ узброяць нямецкімі самаходнымі ўстаноўкамі Gepard

  • 20.05.2022, 18:40

Gepard прызначаны для беспасярэдняй заслоны наземных войскаў, знішчэння паветраных цэляў.

Узброеныя сілы Украіны ўжо ў ліпені змогуць атрымаць першыя зенітныя самаходныя ўстаноўкі Gepard ад Нямеччыны. Украіне перададуць 15 адзінак тэхнікі, піша нямецкае выданне Bild (пераклад - «Главред»).

Гэта вынік перамоў паміж міністаркай абароны Крысціна Ламбрэхт і ейным украінскім калегам Аляксеем Рэзнікавым.

Gepard грунтуецца на шасі Leopard 1 і абсталяваны дзвюма 35-мілімэтровымі гарматамі ды радарам. Апроч паветраных цэляў, яны таксама могуць ваяваць з наземнымі цэлямі.

Gepard прызначаны для беспасярэдняй заслоны наземных войскаў, знішчэння паветраных цэляў.

Узбраенне:

Калібр і марка гарматы 2×35-мм

Тып гарматы наразныя аўтаматычныя

Далёкасць страляніны, км 4

Кулямёты 1×7,62-мм MG-3.

Апошнія навіны