BE RU EN

«Яйкі патаннелі, астатняе - не»

  • 20.05.2022, 15:30

Як у Беларусі змяніліся кошты некаторых сацыяльна значных тавараў.

З канца кастрычніка 2021 года слуцкае рэгіянальнае выданне «Кур'ер» глядзіць, як мяняюцца кошты некаторых сацыяльна значных тавараў у адной сеткавай краме і невялікай мясцовай.

Кошт некаторых сацыяльна значных тавараў зафіксаваны ў першай палове дня, 20 траўня 2022 года. Папярэдні агляд журналісты рабілі 18 красавіка.

За месяц падаражэлі галёнка кураняці, малако, сметанковае масла, слуцкі цукар і хлеб (кошт з сацыяльнай скідкай). На 10 капеек патаннелі курыныя яйкі С-1.

Алею сланечнікавага рафінаванага «Залатая семечка» ў літровай бутэльцы не было, толькі ў фасаванні 0,5 л. Такая бутэлька каштуе 3,78 рубля (з сацыяльнай скідкай — 3,4 рубля). Атрымліваецца, што літр алею каштуе 7,56 рубля.

Нагадаем, што з 1 студзеня гэтага года МАРТ больш не рэгулюе кошты такіх прадуктаў. Замест гэтага з 17 студзеня стала дзейнічаць 10%-я зніжка на сацыяльна значныя тавары. Але скарыстацца ёй могуць толькі пенсіянеры, шматдзетныя і маламаёмасныя, чый даход на месяц меншы за бюджэт пражытачнага мінімуму — 288 рублёў на месяц. Нагадаем, поўны спіс прадуктаў уключае 29 груп.

Апошнія навіны